Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 8
Трапар
З вышыні сышоў Ты, Міласэрны, пахаванне Ты прыня́ў трохдзённае, каб нас вы́зваліць ад пакут, жыццё і ўваскрасенне наша, Госпадзі, слава Табе.
Кандак
Уваскрэсшы з магілы, Ты паме́рлых падняў і Адама ўваскрасіў, і Ева весяліцца з Твайго ўваскрасення, і канцы свету святкуюць Тваё з мёртвых паўста́нне, Мнагаміласцівы.