Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 7
Трапар
Ты разбуры́ў Крыжом Тваім смерць, адкрыў Ты разбойніку рай, міраносіцам плач перамяніў Ты і апосталам прапаве́даць загада́ў Ты, што ўваскрэс Ты, Хрысце́ Божа, даючы́ свету вялікую міласць.
Кандак
Ужо больш улада́нне смерці не зможа трымаць людзей, бо Хрыстос сышоў, разбура́ючы і знішча́ючы сілы яго. Звя́зваецца пекла, прарокі згодна радуюцца, гаворачы: прадста́ў Спасіцель тым, што ў веры, выходзьце, верныя, ва ўваскрасенне.