Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 6
Трапар
Ангельскія сілы на магіле Тваёй і вартаўнікі змярцве́лі, і стаяла Марыя ў магіле, шука́ючы Прачы́стае Цела Тваё. Ты паланіў пекла, не спакусіўшыся ім, Ты сустрэў Дзеву, даючы́ жыццё. Уваскрэслы з мёртвых Госпадзі, слава Табе.
Кандак
Жыццятворчай далонню паме́рлых са змрочных далін уваскрасіўшы ўсіх, Жыццяда́вец Хрыстос Бог уваскрасенне пада́ў чалавечаму роду, бо Ён – усіх Спасіцель, уваскрасенне, і жыццё, і Бог усіх.