Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 5
Трапар
Спрадве́чнае Слова Айцу і Духу, ад Дзевы народжанае для спасення нашага, апяе́м, верныя, і паклонімся Яму, бо пажада́ў плоццю ўзысці на Крыж, і смерць перацярпе́ць, і ўваскрасіць паме́рлых слаўным уваскрасеннем Сваім.
Кандак
Да пекла, Спасіцелю мой, сышоў Ты, і вароты разбуры́ў як усемагутны, паме́рлых як Стварыцель уваскрасіў з Сабою, і смерці джа́ла знішчыў Ты, і Адам ад пракля́цця быў вы́звалены, Чалавекалюбны, таму мы ўсе ўскліка́ем: спасі нас, Госпадзі.