Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 3
Трапар
Няхай весяляцца нябесныя, няхай радуюцца зямныя, бо праявіў магутнасць рукою Сваёю Гасподзь, перамог смерцю смерць, пе́ршынцам з мёртвых стаў, з глыбінь пякельных вы́зваліў нас і пада́ў свету вялікую міласць.
Кандак
Уваскрэс Ты сёння з магілы, Шчодры, і нас узвёў з варот смяротных; сёння Адам весяліцца і радуецца Ева, а разам і прарокі з патрыярхамі апява́юць няспы́нна Бажэственную магутнасць ула́ды Тваёй.