Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 2
Трапар
Калі сышоў Ты да смерці, Жыццё несмяротнае, тады пекла ўмярцвіў Ты ззя́ннем Бажаства; калі ж і паме́рлых з прадоння ўваскрасіў Ты, усе сілы нябесныя ўсклікалі: Жыццядацелю Хрысце́ Божа наш, слава Табе.
Кандак
Ты ўваскрэс з магілы, Усемагутны Спасіцелю, і пекла, убачыўшы цуд, жахну́лася, і мёртвыя паўсталі, а стварэнне, бачачы, радуецца з Табою, і Адам весяліцца, і свет, Спасіцелю мой, апява́е Цябе заўжды.