Богаслужэнні
Трапары і кандакі нядзельныя
Глас 1
Трапар
Калі ка́мень апяча́талі іудзеі, і воіны сцераглі Прачыстае Цела Тваё, Ты ўваскрэ́с на трэці дзень, Спасіцелю, даючы́ свету жыццё. Дзеля гэтага сілы нябесныя ўскліка́лі да Цябе, Жыццядацелю: Слава ўваскрасенню Твайму, Хрысце́, слава Царству Твайму, слава промыслу Твайму, адзіны Чалавекалюбны.
Кандак
Уваскрэс Ты як Бог з магілы ў славе і свет з Сабою ўваскрасіў; і прырода чалавечая як Бога апявае Цябе, і смерць знікла. Адам жа весяліцца, Уладару; Ева цяпер, з путаў вызваля́емая, радуецца, ўскліка́ючы: Ты, Хрысце́, Той, Хто ўсім падае́ ўваскрасенне.