Богаслужэнні
Літургія
Малебен
Дыякан: Благаславі, уладыка.
Іерэй: Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Цару Нябесны,/ Уцяшыцелю, Духу ісціны,/ Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш,/ Скарбніца дабра і жыцця Падацелю,/ прыйдзі і ўсяліся ў нас / і ачысці нас ад усякай нечыстаты,/ і спасі, Добры, душы нашы.
Дыякан: Бог ёсць Гасподзь і Ён явіўся нам. Благаславёны , Хто прыходзіць у імя Гасподняе.
Верш 1: Праслаўляйце Госпада, бо Ён добры, бо навекі міласць Яго.
Людзі: Бог Гасподзь...
Верш 2: Абступілі мяне і атачылі мяне; але імем Госпада я абараніўся ад іх.
Верш 3: Не памру, але жывы буду і буду абвяшчаць справы Госпада.
Верш 4: Камень, які адкінулі будаўнікі, той самы стаў галавою вугла: ад Госпада сталася гэта, і яно дзіўнае ў вачах нашых.
Трапар, глас 4
Удзячныя мы, недастойныя рабы Твае, Госпадзі,/ за Твае вялікія дабрадзеянні ўчыненыя нам. / Славячы, Цябе хвалім, благаслаўляем, дзякуем, спяваем і велічаем Тваю міласэрнасць/ і з рабскай любоўю ўсклікаем да Цябе: / Дабрадзею Спасе наш, слава Табе.
Трапар Багародзіцы, глас 4
Да Багародзіцы сёння дбайна прыйдзем,/ грэшныя і пакорлівыя, і прыпадзем,/ з пакаяннем усклікаючы з глыбіні душы: / Уладычыца, памажы, будзь да нас мірасэрнаю, / паспяшайся, бо мы гінем ад мноства саграшэнняў, / не адпрэч рабоў Тваіх у марнасці,// бо на Цябе мы адзіную надзею маем.
Трапар усім святым, гл. 4
Усіх мучанікаў Тваіх крывёю,/ як баграніцаю і вісам,/ Царква Твая упрыгожаная,/ праз іх жа ўсклікае да цябе, Хрысце Божа:/ людзям Тваім шчодрасці Твае пашлі,/ мір жыхарству Твайму дай // і душам нашым вялікую міласць.
Трапар за хворых, гл. 4
Хуткі ў дапамозе адзіны Ты, Хрысце,/ найхутчэйшую падай дапамогу звыш рабам Тваім, якія пакутуюць,/ і вызвалі іх ад немачаў і цяжкіх хваробаў,/ і падымі, каб ім апяваць і праслаўляць Цябе несупынна,// па малітвах Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбны.
Трапар за пдарожных, гл. 2
Ты, Хрысце, будучы Шляхам і Ісцінай,/ спадарожніка Ангела Твайго рабам Тваім сёння, / як некалі Тавіі,/ пашлі каб ахоўваў іх непашкоджанымі на славу Тваю / і зберагаў ад усялякага зла ва усялякай спрыяльнасці,// па малітвах Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбны.
Трапар за памнажэнне любові, гл. 4
Лучнасцю любові апосталаў Тваіх з’яднаўшы, Хрысце, / і нас, Тваіх верных рабоў, з Сабою моцна тым самым паяднаўшы,/ дай нам выконваць запаведзі Твае,/ і адзін аднаго любіць некрывадушна, // па малітвах Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбны.
Трапар перад пачаткам добрай справы, гл. 2
Тварэц і Стваральнік ўсіх, Божа, / справы рук нашых, што на славу Тваю пачынаем,/ Тваім благаславеннем паспяхова скіруй,/ і нас ад усялякага зла выратуй, // бо Ты адзіны Усясільны і Чалавекалюбны.
Трапар перад пачаткам вучэння дзяцей, гл. 6
Як да вучняў Тваіх прыйшоў Ты, Збавіцель,/ мір даючы ім,/ так і да нас прыйдзі,// і збаў нас.
Запевы
Іерэй: Слава Табе Божа наш, слава Табе.
Людзі: Слава Табе Божа наш, слава Табе.
Іерэй: Прасвятая Багародзіца, спасі нас.
Людзі: Прасвятая Багародзіца, спасі нас.
Іерэй: Усе святыя, маліце Бога за нас.
Людзі: Усе святыя, маліце Бога за нас.
Іерэй: Слава Айцу і Сыну і Святому Духу,
Людзі: і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.
Збаў ад бед рабоў Тваіх, Многаміласцівы, / бо мы шчыра да Цябе звяртаемся, / Міласцівага Спасіцеля ўсіх і Ўладара Госпада Іісуса.
Спасі ад бед рабоў Тваіх, Багародзіца, / бо ўсе па Богу да Цябе звяртаемся, / як да непарушнай сцяны і Заступніцы.
Зірні з міласэнасцю, Усяпетая Багародзіца, / на маё лютае азлабленне цялеснае, / і ацалі немач душы маёй.
Маліце Бога за нас, усе святыя, бо мы шчыра да вас звяртаемся,/ дбайных памочнікаў і малітвеннікаў пра душы нашы.
Малая екцення
Дыякан: Яшчэ і яшчэ у міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, спасі, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, Слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і Вечнадзеву Марыю, з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Іерэй: Бо Тваё ўладанне, і Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава, Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Дыякан: Будзем уважлівымі! Пракімен, глас 4.
Госпадзі, пачуй малітву маю, выслухай маленне маё ў ісціне Тваёй.
Верш: Праслаўляйце Госпада, бо добры Гасподзь.
Іерэй: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Іерэй: Бо Ты Святы Божа наш і ў святых спачываеш і Табе славу ўзносім Айцу і Сыну і Святому Духу, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Дыякан: Усякае дыханне няхай хваліць Госпада.
Верш: Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго ў вышніх.
Іерэй: Каб спадобіцца нам выслухаць Святое Евангелле, Госпада Бога молім.
Хор: Госпадзі, памілуй (тройчы).
Дыякан: Прамудрасць! Станьце прама! Выслухаем Святое Евангелле!
Іерэй: Мір усім.
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Паводле (Матфея) Святога Евангелля чытанне.
Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.
Дыякан: Будзем уважлівымі!
(Іерэй чытае Евангелле)
Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.
Пасля Евангелля:
Не маем іншай дапамогі, / не маем іншай надзеі, /акрамя Цябе, Уладычыца, / Ты нам памажы, / на Цябе спадзяемся, / і Табою хвалімся, / бо мы Твае рабы, няхай не будзем пасаромленыя.
Сугубая екцення
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай нас і памілуй.
Хор: Госпадзі, памілуй (тройчы).
Дыякан: Яшчэ молімся за Вялікага Спадара і Айца нашага Свяцейшага Патрыярха Аляксія і Экзарха яго Спадара нашага Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта і за ўсю ў Хрысце брацію нашу.
Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе, каб нам весці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набожнасцю і годнасцю.
Яшчэ молімся аб міласці, жыцці, спакоі, здароўі, спасенні, Божым наведанні, прабачэнні і адпушчэнні грахоў рабам Божым, браціі святога гэтага храма.
Асаблівыя прашэнні
Падзяка: Збавіцель і Уладыка наш Госпадзі, мы як рабы нягодныя, дзякуем са страхам і трымценнем за Тваю міласэрнасць і за Твае дабрадзйянні, якія Ты шчодра пасылаеш рабам Тваім, і звяртаемся і ўзносім славу Табе, як Богу, і замілавана ўсклікаем: пазбаў ад усіх бед рабоў Тваіх (імёны) і заўсёды як міласцівы выканай на дабро жаданне ўсіх нас. Старанна молімся Табе, выслухай нас і памілуй.
За хворых: Лекар душ і целаў, з замілаваннем у скрушаным сэрцы да Цябе звяртаемся, і з плачам усклікаем да Цябе: ацалі хваробы, вылячы ад пакутаў душы і целы рабоў Тваіх (імёны); і прабач ім, Міласэрны, усе саграшэнні, вольныя і міжвольныя, і хутка падымі з пасцелі ад хваробы, молімся Табе, выслухай нас і памілуй.
Перад пачаткам справы: Спаглянь Чалавекалюбец, міласцівым Тваім вокам на рабоў Тваіх [імёны], што да Тваёй міласэрнасці з вераю звяртаюцца і, пачуўшы маленні іх, добрыя намеры і справы іх благаславі і добра пачаць і паспяхова, без усялякай перашкоды ў славу Тваю завяршыць. Табе, усемагутнаму Цару, молімся, выслухай і памілуй.
За падарожных: Шляхі чалавечыя накіроўваючы, Госпадзі, спаглянь міласціва на робоў Тваіх [імёны], і, прабачыўшы ім усялякае саграшэнне, вольнае і міжвольнае, благаславі добры намер і задуму іх, уваходы і выхады ўладкуй у падарожжы, старанна молімся Табе, выслухай і памілуй.
Пра памнажэнне любові: Каб нам быць дасканалымі ў любові Тваёй, Божа наш, прымусь нас благадаццю Твайго Духа да бліжняга некрывадушную любоў мець, Уладыка. Хто думае, што да Цябе любоў мае, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ і ў цемры ходзіць. Таму, Міласцівы, у любові Тваёй і братняй распалі душы і сэрцы рабоў Тваіх (імёны), молімся Табе, спагадліва выслухай нас, Літасцівы, і памілуй, Шчодры.
Перад пачаткам вучобы дзяцей: Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб спаглянуў міласціва на дзяцей гэтых (імёны) і паслаў у сэрцы, у розум і ў вусны іх дух прамудрасці, разумення, набожнасці і страху Свайго, і каб прасвятліў іх святлом розуму Свайго, і даў ім сілу і моц хутка прыняць і паспяхова навучыцца выкананню Божага Закона Яго і ўсякай добрай і карыснай навуцы; каб багацелі мудрасцю і розумам, і ўсімі добрымі справамі ў славу прасвятога імя Яго. Няхай дасць ім здароўе і даўгалецце для ўмацавання і славы Царквы Сваёй, скажам усе: Госпадзі, выслухай і літасціва памілуй.
Яшчэ молімся Табе, Госпаду Богу нашаму, пачуй голас малення нашага і малітву і памілуй рабоў Тваіх: (імёны) благадаццю і шчодрасцямі Тваімі, і задаволь усе прашэнні іх і прабач ім усе правіны вольныя і міжвольныя: няхай добра будуць прынятыя малітвы і міласціны іх перад прастолам Уладарства Твайго, і абарані іх ад ворагаў бачных і нябачных, ад усялякай напасці, бяды і горасці, і хвароб збаў і падай здароўе з даўгалеццем, скажам усе: Госпадзі, выслухай і памілуй.
Яшчэ молімся за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў у святым і ўсячэсным храме гэтым, за тых, што тут спяваюць, працаўнікоў і за ўсіх прысутных тут людзей, што чакаюць ад Цябе вялікае і багатае міласці.
Іерэй: Пачуй нас, Божа, Спасіцель наш, Надзея наша, што ва ўсіх канцах зямлі і тых, што на моры далёка знаходзяцца, і міласцівы, міласцівы будзь, Уладару, да грахоў нашых і памілуй нас. Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог наш, і Табе славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Дыякан: Прамудрасць.
Іерэй: Прасвятая Багародзіца, уратуй нас.
Хор: Пачэснейшую за Херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за Серафімаў, што непарушанаю нарадзіла Бога Слова, Існую Багародзіцу, Цябе велічаем.
Іерэй: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.
Госпадзі, памілуй (тройчы). Благаславі.
Іерэй: Хрыстос ісцінны Бог наш, малітвамі Прачыстае Свае Маці, сілаю Пачэснага і Жыватворчага Крыжа, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, (святых храма), ўсіх святых зямлі Беларускай і ўсіх святых, няхай памілуе і збавіць нас, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.
Хор: Госпадзі, памілуй (тройчы).