Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Троіцы
Трапар, глас 8
Благаславёны Ты, Хрысце Божа наш, што рыбакоў зрабіў прамудрымі, паслаўшы ім Духа Святога, і праз іх ахапіў увесь свет. Чалавекалюбец, слава Табе.
Кандак, глас 8
Калі Усявышні сышоў і мовы змяшаў, то гэтым раздзяліў Ён народы; калі ж вогненныя языкі Ён раздаў, то да адзінства ўсіх заклíкаў; і мы ў згодзе славім Усесвятога Духа.
Задастойнік
Радуйся, Царыца, слаўная Маці-Дзева! Нія́кія даскана́лыя і красамо́ўныя ву́сны уме́льства не маюць, каб апява́ць Цябе дастойна; не здо́льны нія́кі ро́зум ад Цябе нараджэ́нне спасцíгнуць. Таму і мы супо́льна Цябе сла́вім.