Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Праабражэння Гасподняга
Трапар, глас 7
Праабразіўся Ты на гары, Хрысце Божа, паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, наколькі было ім магчыма. Няхай і нам, грэшным, заззяе святло Тваё вечнае, па малітвах Багародзіцы, Святладаўца, слава Табе.
Кандак, глас 7
На гары праабразіўся Ты, і вучні Твае бачылі славу Тваю, Хрысце́ Божа, наколькі маглі ўспрыня́ць яе, каб, убачыўшы Цябе распіна́емага, зразумелі, што мукі Твае дабравольныя, і свету прапаведалі, што Ты сапраўды ёсць Ойчае ззянне.
Задастойнік
Велічай, душа мая, Госпада, Які праабразіўся на Фаворы. Нараджэнне з Цябе было цнатлíвым: Бог выйшаў з Твайго ўло́ння, з’явіўся на зямлі ў плоці і жыў з людзь­мі. Таму Цябе, Багародзіца, мы ўсе велічаем.