Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы
Трапар, глас 4
Сёння міласці Божай прадвыяўле́нне і прадказа́нне спасення людзей, бо ў храме Божым ясна Дзева з'яўля́­ец­ца і Хрыста ўсім прадвяшча́е. І мы ўсклікнем Ёй го́ласна: радуйся, здзяйсне́нне прамышле́ння Стварыцеля.
Кандак, глас 4
Прачысты храм Спасíцелеў, шматкашто́ўны хорам і Дзева, свяшчэ́нная ска́рбніца славы Божае, сёння ўводзіцца ў дом Гасподні, уво́дзячы з Сабо́ю благадаць, што ў Духу Божым, Яе ж апява́юць Ангелы Божыя: Яна ёсць Жыллё Нябе́снае.
Задастойнік
Ангелы, уваходжанне Прачыстае ўбачыўшы, дзіві­ліся: як Дзева ўвайшла ў Святое Святых.
Да адушаўлёнага Божага Ківота няхай ніяк не дакране́цца рука нячыстых, ву́сны ж верных нямо́ўчна Багародзіцы словы Ангела спяваючы, з радасцю няхай ускліка́юць: "Сапраўды́ вышэйшая за ўсіх Ты, Дзева Чыстая".