Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Нараджэння Прасвятой Багародзіцы
Трапар, глас 4
Нараджэнне Тваё, Багародзіца Дзева, радасць прынесла ўсяму свету, бо з Цябе заззяла Сонца праўды — Хрыстос Бог наш; і зняўшы пракляцце, Ён даў благаславенне, і знішчыўшы смерць, дараваў нам жыццё вечнае.
Кандак, глас 4
Іаакім і Анна ад знявагі за бяздзетнасць і Адам і Ева ад пагібелі смяротнай вы́зваліліся, Прачыстая, у святым нараджэнні Тваім. Яго ж святкуюць і людзі Твае, ад віны́ саграшэнняў пазба́віўшыся, ускліка­ючы да Цябе: няплодная нараджае Багародзіцу і Карміцельку жыцця нашага.
Задастойнік
Велічай, душа мая, найслаўне́йшае нараджэнне Божае Маці.
Чу́жаснае для маці дзявоцтва і не ўласціва дзевам дзяцей нараджэнне, на Табе ж, Багародзіца, здзейснілася тое і другое. Таму мы, усе народы зямныя, несупы́нна Цябе велічаем.