Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Стрэчання Гасподняга
Трапар, глас 1
Радуйся, Благадатная Багародзіца Дзева, бо з Цябе заззяла Сонца праўды — Хрыстос Бог наш, Які асвятля́е тых, хто ў цемры. Весяліся і ты, ста́рац праведны, прыня́ўшы ў абдымкі Вызваліцеля душ нашых, Які падае́ нам уваскрасенне.
Кандак, глас 1
Улонне Дзявочае асвяціўшы нараджэннем Тваім, і рукі Сімяонавы благаславіўшы, як належала, і нас цяпер Ты хутка ўратаваў, Хрысце Божа. Супакой жа варожасць жыха́рства і ўмацуй людзей, якіх ўзлюбіў Ты, адзіны Чалавекалюбец.
Задастойнік
Багародзіца Дзева, надзея хрысція́н, пакры́й, захава́й і спасі тых, хто на Цябе спадзяе́цца.
Мы, вернікі, бачым у за́сені закона і пісанняў вобраз: усякі першаро́дны мужчынскага полу, які ўло́нне раскрыва́е, прысвяча́ецца Богу, таму мы велічаем Першаро́днае Слова Айца Беспача́тнага, Сына, Якога Маці нарадзіла першынцам без мужа.