Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Уваходу Гасподняга ў Іерусалім
Трапар, глас 1
Агульнае уваскрасенне яшчэ перад Тваімі пакутамі сцвярджа́ючы, з мёртвых падняў Ты Лазара, Хрысце Божа. Таму і мы, як дзеці, несучы́ сімвалы перамогі, Табе, Пераможцу смерці, ускліка́ем: Аса́нна ў вышніх! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя́ Гасподняе!
Кандак, глас 6
На прастоле — на нябёсах, а на зямлі — на асляня́ці се́дзячы, Хрысце Божа, прыняў Ты ангелаў усхвале́нне і спевы дзяцей, ускліка́ючых да Цябе: благаславёны Ты, Які прыходзіш Адама заклíкаць.
Задастойнік
Бог Гасподзь і з’явіўся нам, збяры́це свята і з весяло́сцю прыйдзíце, узвялíчым Хрыста, з ва́іямі і галінкамі, усклікаючы ў песнях: Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя́ Госпада, Спасіцеля нашага.