Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Хрышчэння Гасподняга
Трапар, глас 1
Калі Ты, Госпадзі, хрысціўся ў Іардане, вы́явілася паклане́нне Троіцы, бо голас Айца све́дчыў аб Табе, Узлю́бленым Цябе Сынам называючы, а Дух, увыглядзе голуба, сцвердзіў праўдзівасць гэтага слова. Явіўся Ты, Хрысце Божа, і прасвятліў свет, слава Табе.
Кандак, глас 4
Явіўся Ты сёння сусвету, і святло Тваё, Госпадзі, захава́лася на нас, якія свядома апяваем Цябе: прыйшоў і явіўся Ты — Святло Непрысту́пнае.
Задастойнік
Велічай, душа мая, Пачэснейшую за нябесныя войскі Дзеву, Прачыстую Багародзіцу.
Не можа ніякі народ Цябе дастойна пахвалíць, здзіўляецца ж розум і вышэй за свет апяваць Цябе, Багаро­дзіца: але, паколькі Добрая Ты, веру прымі, бо любоў ведаеш Божую нашу, бо Ты Заступніца хрысціян, Цябе велічаем.