Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Лазаравай суботы
Трапар, глас 1
Агу́льнае уваскрасе́нне яшчэ́ перад Тваімі паку́тамі сцвярджа́ючы, з мёртвых падня́ў Ты Ла́зара, Хрысце́ Божа. Таму і мы, як дзеці, несучы́ сімвалы перамогі, Табе, Перамо́жцу смерці ўсклікаем: Аса́нна ў вы́шніх, Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя́ Гасподняе.
Кандак, глас 2
Усіх Радасць Хрыстос, Ісціна, Святло, Жыццё і све́ту Уваскрасенне, íсным на зямлі явіўся Сваёю дабрынёю і быў вобразам уваскрасе́ння, усім падаючы́ Бажэственнае прабачэ́нне.