Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Трапар, глас 4
Сёння мы, дабраверныя людзі, радасна святкуем, ахіну́тыя Тваім, Багамаці, прышэсцем, і на Твой гле́­дзячы прачысты вобраз, замілавана гаворым: пакрый нас пачэсным Тваім Пакровам і захавай нас ад усялякага зла, просячы Сына Твайго, Хрыста, Бога нашага, каб Ён спас ду́шы нашы.
Кандак, глас 3
Дзева сёння стаіць у царкве і з мноствам святых нябачна за нас моліцца Богу, ангелы з архіерэямі па­кланя́юцца, апосталы з прарокамі лікуюць: бо за нас моліць Багародзіца Спрадве́чнага Бога.