Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Успення Прасвятой Багародзіцы
Трапар, глас 1
Нараджаючы, дзявоцтва захава́ла Ты і па ўспенні свету не пакінула Ты, Багародзіца. Перайшла да жыцця, бо Ты — Маці Жыцця, і малітвамі Тваімі збаўляеш ад смерці душы нашы.
Кандак, глас 2
У малітвах нястомную Багародзіцу і ў хадайніцтвах нязменную надзею, гроб і смерць не ўтрымалі, бо як Маці Жыцця, да жыцця перасяліў Яе Той, што ва ўлонне пасяліўся заўждыдзявочае.
Задастойнік
Ангелы, Успенне Прачыстай убачыўшы, дзівіліся: як Дзева ўзыходзіць ад зямлі на Неба. Пераможаны прыроды законы ў Табе, Дзева Чыстая: у нараджэнні захоўваецца дзявоцтва і са смерцю злучаецца жыццё. Пасля нараджэння — Дзева і пасля смерці — жывая; спасаеш заўсёды, Багародзіца, наследдзе Тваё.