Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Уздзвіжання Крыжа Гасподняга
Трапар, глас 1
Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх, і благаславі дастаянне Тваё, перамогу праваслаўным хрысціянам над супраціўнымі дай і Тваім Крыжам ахоўвай жыхарства Тваё.
Кандак, глас 4
Узня́ты дабравольна на Крыж, тэзаіменаванаму Твайму новаму жыхарству шчодрасці Твае пада́й, Хрысце Божа, узрадуй нас сілаю Тваёю, перамогі над супраціўнымі даючы́ нам, якія маем Тваю дапамогу, як ахаванне міру і непераможную перамогу.
Задастойнік
Велічай, душа мая, Пачэсны Крыж Гасподні.
Ты Багародзіца, таямнічы рай, што непару́шаны ўзрасціў Хрыста, Які на зямлі пасадзіў жываноснае дрэва Крыжа. На ім сёння ўзнесенаму, пакланя́ючыся Яму, Цябе велічаем.