Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Пасхі
Трапар, глас 5
Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў.
Кандак, глас 8
Хоць і сышоў Ты ў магілу, Несмяротны, але знішчыў Ты сілу пекла, і ўваскрэс, як Пераможца, Хрысце Божа, жанчынам міраносіцам абвясціўшы: Радуйцеся! і Сваім апосталам мір до́рачы, і тым, што па́лі, даючы́ уваскрасенне.
Задастойнік
Ангел ускліка́ў Благада́тнай: Чыстая Дзева, ра́дуйся! І зноў кажу: ра́дуйся, Твой Сын уваскрэс на трэці дзень з гробу, і мёртвых ўзня́ў Ён, людзі, весяліцеся.
Свяціся, свяціся, но́вы Іерусаліме, сла́ва бо Гаспо́дняя на табе заззя́ла. Лікуй сёння і весяліся, Сіоне. Ты ж, Чы́стая, радуйся, Багародзіца, аб Уваскрасе́нні Наро́­джанага Табой.