Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Абрэзання Гасподняга
Трапар, глас 1
На прастоле вогнепадобным у вы́шніх се́дзячы, з Беспачатным Айцом і Бажэственным Тваім Ду́хам, Ты, Іісусе, пажадаў нарадзіцца на зямлі ад Дзе́вы, Маці Тваёй, Якая не спазнала му́жа. Таму і абрэзаны Ты быў як чалавек, на во́сьмы дзень. Слава усяміласцівай во́лі Тваёй, слава промыслу Твайму́, слава сашэсцю Твайму, адзіны Чалавекалю́бны.
Кандак, глас 3
Гасподзь усяго свету прымае абрэ́занне і як міласцівы абразае чалавечыя саграшэ́нні, даючы сёння спасенне све́ту. Радуецца ж у вышніх і Ствары́целя іерарх, светланосны, бажэственны служыцель Тайн Хрысто́вых Васілій.