Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Ражджаства Хрыстовага
Трапар, глас 4
Ражджаство Тваё, Хрысце Божа наш, азарыла свет святлом ісціны, бо праз яго служыцелі зорак зоркаю наву́чаны былі пакланя́цца Табе, Сонцу праўды, і пазнаць у Табе Усход з вышынí. Госпадзі, слава Табе.
Кандак, глас 3
Дзева сёння нараджае Вышэйшага за ўсялякую істоту, і зямля вярцеп Непрыступнаму прыносіць; ангелы з пастухамі славасловяць, а валхвы з зоркаю падарожнічаюць; бо дзеля нас нарадзілася Дзіцятка малое — Спрадвечны Бог.
Задастойнік
Велічай, душа мая, Пачэ́снейшую і Слаўне́йшую за нябесныя войскі Дзеву, Прачыстую Багародзіцу.
Зручней нам захоўваць маўчанне, якое не выклікае страх, бо з любоўю да Цябе, Дзева, ствара́ць песні, зла́джана скла́дзеныя, нялёгка; але, Маці, дай нам сілы, наколькі маем старання.