Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Усекнавення главы Прадцечы
Трапар, глас 2
Памяць праведнага адзнача́юць з пахвала́мі, табе ж дастаткова све́дчання Гасподняга, Прадце́ча, бо ты паказаў сябе слаўне́йшым з праро́каў, і спадобіўся хрысцíць у струме́нях Прапаве́данага. Таму, з радасцю адпаку́таваўшы за íсціну, ты добраве́сціў тым, што ў пекле, Бога, Які явіўся ў плоці, Які ўзяў на Сябе грахі све́ту і падае́ нам вялíкую міласць.
Кандак, глас 5
Прадце́чы слаўнае ўсекнаве́нне прадба́чаннем было́ Бо́жым, каб і ты́м, што ў пекле, прапаве́даць прышэ́сце Спасíцеля. Няха́й плача Ірадзія́да, беззаконнае забойства вы́прасіўшы: бо не зако́н Божы і жыццё вечнае ўзлюбíла, а лжы́вае і часо́вае.