Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Благавешчання Прасвятой Багародзіцы
Трапар, глас 4
Сёння пачатак нашага спасення і адвечнай тайны яўле́нне: Сын Божы Сынам Дзевы становіцца і Гаўрыіл благадаць дабраве́сціць. Таму і мы з ім усклікнем да Багародзіцы: радуйся, Благадатная, Гасподзь з Табою.
Кандак, глас 8
Табе, найвышэйшай Военачальніцы, пазба́ўленыя ад бед, мы, рабы Твае, Багародзіца, з удзячнасцю спяваем. Ты ж, маючы моц непераможную, ад усялякіх бед вызваляй нас, што ўсклікаем да Цябе: радуйся, Нявеста, Якая застала́ся Дзеваю.
Задастойнік
Дабраве́сці, зямля, радасць вялікую, усхваля́йце, Нябёсы, Божую славу.
Да жывога Божага Ківота няхай ніяк не дакране́цца рука нячы́стых, вусны ж ве́рных, нямоўчна спява́ючы Багародзіцы словы Ангела, з радасцю няхай ускліка́юць: радуйся, Благада́тная, Гасподзь з Табою