Спевы
Малітоўныя спевы
Жыровіцкая Божая Маці
У Жыровіцах нам з’явілась,
О, Марыя!
Бо нас грэшных палюбіла.
Аллілуія!
Прыпеў:
Радасць вам, херувімы,
Спявайце, серафімы.
Радуйся, радуйся, о, Марыя!
На грушковым стаяў дрэве,
О, Марыя!
Абраз Прасвятое Дзевы,
Аллілуія!
Прыпеў.
І апорай Хрысьціянаў,
О, Марыя!
Стаў абраз Твой Богам даны,
Аллілуія!
Прыпеў.
У Жыровіцы людзі ходзяць,
О, Марыя!
Там свае малітвы ўзносяць,
Аллілуія!
Прыпеў.
Каб жыла наша краіна,
О, Марыя!
Адганяй ворагі злыя,
Аллілуя!
Прыпеў.