Спевы
Малітоўныя спевы
Прад Табою, мой Бог
Прад Табою, мой Бог,
Запаліўшы свячу,
За збаўленне грахоў
Я маліцца хачу.
Бо Твой воблік, Хрысце,
На іконе святой
Прабачэнне дае,
І душы супакой.
Ты на крыжы цярпеў,
Праліў кроў за людзей;
Нас з Айцом прымірыў
Страшнай смерцю Сваёй.
Прад табою мой Бог
Я пакорна стаю
І зрабіўшы паклон,
Прабачэння прашу.
Да канца маіх дзён
Буду бліжніх любіць,
І табе ўсёй душой,
Божа, шчыра служыць.