Спевы
Велікодныя спевы
Хрыстос уваскрос
Хрыстос уваскрос з памёршых,
Смерць смерцю зваяваў,
Парваўшы путы пекла,
Жыццё нам дараваў.
У паўночны час з магілы
Збавіцель наш уваскрос,
Усім верным з нябёс радасць
І супакой прынёс.
Зямля ўжо затраслася,
Калі Збавіцель наш
Устаў у паўночны слаўны,
Благаславёны час.
І Ангел прамяністы
На камені сядзеў
І голасам нябесным
"Хрыстос уваскрос" — ён пеў.
А святыя жанчыны
Да гробу Хрыстова прыйшлі
І міра дарагое
З сабою прыняслі.
Прыйшлі памазаць цела
Уладара свайго
І ўбачылі ў магіле,
Што там няма Яго.
Ангелы ім сказалі:
Больш вам не трэба слёз —
Хрыстос Збавіцель свету
З магілы ўжо ўваскрос.
Хрыстос уваскрос з памёршых,
Смерць смерцю зваяваў,
Парваўшы путы пекла,
Жыццё нам дараваў.