Спевы
Калядныя спевы
Неба і зямля
Гарм. М. Куліковіч-Шчаглоў
Неба і зямля (2 разы)
Радасна спяваюць.
Ангелы свету (2 разы)
Дзіва абвяшчаюць.
Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся,
Бог уцелясніўся,
Ангелы спяваюць,
Пастушкі іграюць,
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
У Віфлееме (2 разы)
Вясёла навіна:
Чыстая Дзева (2 разы)
Нарадзіла Сына.
Прыпеў.
І мы Дзіцятку (2 разы)
Богу паклон дайма,
Слава на ўзвышніх (2 разы)
Яму заспявайма.
Прыпеў.