Спевы
Калядныя спевы
А ў свеце нам
З нот М. Равенскага
А ў свеце нам навіна была,
— Святы вечар!
Там Прачыстая Сына радзіла,
— Святы вечар!
У небе зорачкі засвяціліся:
— Святы вечар!
Прышлі мудрацы пакланіліся.
— Святы вечар!
Каб забіць Дзіця, Ірад сам пайшоў,
— Святы вечар!
Ды да ясляў шлях ніяк не знайшоў.
— Святы вечар!
Узрасло Дзіця Госпад Хрыстос Бог,
— Святы вечар!
Праўды свет знайсці Ён нам дапамог!
— Святы вечар!