Спевы
Калядныя спевы
Нова радасць
Нова радасць стала,
Яка не бывала
Над вярцепам зорка ясна,
Свету засіяла.
Дзе Хрыстос радзіўся
З Дзевы ўцелясніўся.
Як чалавек пеленамі
Убога спавіўся.
І мы тож спявайма,
Хрыста праслаўляйма,
Нараджонага з Марыі
Пакорна ўпрашайма.
Просім Цябе, Божа,
Просіма, як можам:
Дай нам у небе жыццё шчасна,
На зямлі прыгожа.