Спевы
Калядныя спевы
Хрыстос Збавіцель
Апр. Кіслага
Хрыстос Збавіцель у поўнач радзіўся,
У вярцепе бедным Ён пасяліўся. (2 разы)
Над тым вярцепам Зорка заззяла,
"Хрыстос радзіўся", — ўсім абвяшчала. (2 разы)
Чыны анёлаў з Нябёс зляцелі,
І "Слава ў вышніх" Хрысту запелі. (2 разы)