Псалтыр
Псалмы
Псалом 6
1. У канец, у песнях, на васьміструнных, псалом Давіда.
2. Госпадзі, у ярасці Тваёй не выкрыва́й мяне, і ў гневе Тваім не кара́й мяне.
3. Памілуй мяне, Госпадзі, бо я не́мачны; ацалі мяне, Госпадзі, бо затрэ́сліся косці мае,
4. і душа мая моцна ўстрывожана. А Ты, Госпадзі, да якой пары́ не дапаможаш?
5. Павярніся да мяне, Госпадзі, збаў душу́ маю́, спасі мяне па міласці Тваёй,
6. бо ніхто з мёртвых не ўспамінае пра Цябе; і ў пекле хто́ будзе вызнава́ць Цябе?
7. Знямог я ў стогнах маіх, буду араша́ць пла́чам кожную ноч ложа маё, слязьмі маімі пасцель маю́ намачу́.
8. Памуцілася ад гора вока маё, знясілеў я сярод ворагаў маіх.
9. Адыдзíце ад мяне ўсе, хто чы́ніць беззаконне, бо пачуў Гасподзь голас пла́чу майго,
10. пачуў Гасподзь мале́нне маё; Гасподзь малітву маю прыня́ў.
11. Няхай пасаромлены і перапалоханы будуць усе ворагі мае́, няхай кінуцца назад і пасаро́меюцца адразу ж.