Псалтыр
Псалмы
Псалом 46
1. У канец, сыноў Карэевых, псалом.
2. Усе наро́ды, запля́скайце ў далоні, усклíкніце Бо́гу го́ласам ра́дасці,
3. бо Гасподзь Усявышні — грозны, Цар вялікі на ўсёй зямлі.
4. Ён пакары́ў нам народы, і плямёны — пад ногі нашы;
5. Ён выбраў нас у спадчыну Сваю, красу Іакава, якую ўзлюбіў.
6. Узня́ўся Бог пры ўскліка́ннях, Гаспо́дзь — пад гу́кі тру́бныя.
7. Спявайце Богу нашаму, спявайце; спявайце Цару нашаму, спявайце;
8. бо Цар усёй зямлі — Бог; спявайце з разуменнем.
9. Бог царуе над народамі, Бог сядзіць на святым прастоле Сваім;
10. Правіцелі народаў сабра́ліся да Бога Аўраа́мавага; таму што Божыя ўладары́ зямлі высока ўзне́сены.