Псалтыр
Псалмы
Псалом 4
1. У канец, псалом, песня Давіда,
2. Калі клікаў я, пачуў мяне Бог праўды маёй. Пры ўціску Ты даў мне прастор. Памілуй мяне і пачуй малітву маю.
3. Сыны́ чалавечыя, дакуль вы будзеце жорсткія сэрцам? Навошта лю́біце вы марнасць і шукаеце падману?
4. Дык ведайце, што дзівосным зрабіў Гасподзь праведніка Свайго; Гасподзь пачуе мяне, калі я буду клíкаць Яго.
5. Гневаючыся, не грашыце; што́ гаворыце ў сэрцах вашых, аб тым шкаду́йце на пасцелях сваіх.
6. Прыносьце ахвяру праўды і спадзява́йцеся на Госпада.
7. Многія кажуць: хто пакажа нам добрае? Захава́лася на нас святло аблічча Твайго, Госпадзі.
8. Ты даў радасць сэрцу майму; яны ж ад плоду пшаніцы, а таксама ад але́ю і віна́ ўзбагаціліся.
9. У міры лягу спаць і засну я, бо Ты, Госпадзі, аднаго мяне ўмацаваў у спадзява́нні.