Псалтыр
Псалмы
Псалом 35
1. У канец, раба Гасподняга Давіда.
2. Гаворыць беззаконны сам сабе пра грэх, няма страху Божага перад вачыма яго,
3. бо схлусíў ён сабе, быццам убачыў беззаконне сваё і ўзненавідзеў.
4. Словы вуснаў яго — беззаконне і падман, не захацеў ён навучы́цца рабіць дабро;
5. беззаконне задумваў ён на пасцелі сваёй, станавіўся на ўсякі шлях нядобры, і зла не цураўся.
6. Госпадзі! На нябёсах міласць Твая, і ісціна Твая — да аблокаў,
7. праўда Твая — як горы Божыя, суды Твае — як бездань вялікая; людзей і жывёлу захава́еш Ты, Госпадзі.
8. Як памножыў Ты міласць Сваю, Божа! Сыны чалавечыя пад покрывам крылаў Тваіх у бяспецы будуць.
9. Насы́цяцца тукам з дома Твайго, і з патоку слодычы Тваёй Ты напо́іш іх;
10. бо ў Цябе крыніца жыцця, у святле Тваім мы ўбачым святло.
11. Падоўжы міласць Тваю да тых, хто ведае Цябе, і праўду Тваю — да праведных сэ́рцам.
12. Няхай не наблізіцца да мяне нага ганарліўца, і рука грэшніка няхай не пахісне́ мяне.
13. Там папа́далі ўсе, хто чыніў беззаконні, яны былі зры́нуты і не змогуць устаць.