Псалтыр
Псалмы
Псалом 3
1. Псалом Давіда, калі ўцякаў ён ад Авесалома, сына свайго.
2. Госпадзі, чаму так многа стала ганіцеляў маіх? Многія паўстаю́ць на мяне;
3. многія кажуць душы́ маёй: няма яму спасення ў Богу яго.
4. Але Ты, Госпадзі, — заступнік мой, слава мая, і Ты ўздыма́еш галаву маю́.
5. Голасам маім да Госпада я ўсклікнуў, і Ён пачуў мяне з гары святой Сваёй.
6. Я заснуў і спаў, і ўстаў, бо Гасподзь абароніць мяне.
7. Не пабаю́ся я многіх тысяч людзей, што з усіх бакоў напада́юць на мяне.
8. Устань, Госпадзі, уратуй мяне, Божа мой! Бо Ты паразіў усіх, хто дарэ́мна варагу́е са мною, зубы грэшнікаў скрышы́ў Ты.
9. У Госпада спасенне, і на народзе Тваім благаславенне Тваё.