Псалтыр
Псалмы
Псалом 28
Псалом Давіда, на перанясенне скініі
1. Прынясіце Госпаду, сыны́ Божыя, прынясіце Госпаду малы́х ягнят, узнясіце Госпаду славу і пашану,
2. узнясіце Госпаду славу імені Яго; пакланіцеся Госпаду ў двары святым Яго.
3. Голас Госпада над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над водамі многімі.
4. Голас Госпада — у магутнасці; голас Госпада — у велічы.
5. Голас Госпада ламае кедры; і зламае Гасподзь кедры Ліванскія,
6. і сатрэ́ іх у прах, як цяльца, сатрэ Ліван, а ўзлюблены — як сын адзінарога.
7. Голас Госпада рассякае полымя агню,
8. голас Госпада скалана́е пустыню, і скалане́ Гасподзь пустыню Кадыйскую.
9. Голас Госпада ўмацоўвае аленяў і агаляе дубровы; і ў храме Яго кожны абвяшчае славу Яго.
10. Гасподзь насяліў зямлю пасля патопу, і будзе Гасподзь на прастоле як Цар вечна.
11. Гасподзь моц народу Свайму дасць; Гасподзь благаславіць народ Свой мірам.