Псалтыр
Псалмы
Псалом 27
Псалом Давіда
1. Да Цябе, Госпадзі, я ўсклікаю, Божа мой, не маўчы мне ў адказ, каб, калі Ты будзеш маўчаць мне ў адказ, не стаў я падобным да тых, што сыходзяць у дол.
2. Пачуй голас малення майго, калі я малюся да Цябе, калі ўздымаю рукі мае́ да святога храма Твайго.
3. Не далучы да грэшнікаў душу маю і не загубі мяне з тымі, якія чыняць няпраўду, якія бліжнім сваім гавораць: “мір”, а ў сэрцы сваім маюць зло.
4. Адплаці ім, Госпадзі, за справы іх і за ліхія учынкі іх; за справы рук іх адплаці ім; дай ім тое, што заслужылі яны.
5. Бо не зразумелі яны спраў Госпада і спраў рук Яго; нізрыні іх і не дай ім узняца.
6. Благаславёны Гасподзь, бо Ён пачуў голас малення майго.
7. Гасподзь — Памочнік мой і Абаронца мой, на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне, і расцвіла плоць мая; і я шчыра буду славіць Яго.
8. Гасподзь — магутнасць народа Свайго і выратавальная абарона памазанніка Свайго.
9. Спасі народ Твой і благаславі спадчыну Тваю; і пасві іх, і ўзвышай іх давеку.