Псалтыр
Псалмы
Псалом 25
Давідаў
1. Судзі мяне, Госпадзі, бо ў бязвіннасці жыў я і ў надзеі на Госпада не аслабну.
2. Правер мяне, Госпадзі, і вы́прабуй мяне, дасле́дуй агнём нутро маё і сэрца маё.
3. Бо міласць Твая — перад вачыма маімі, і я дагадзіў Табе ў ісціне Тваёй.
4. Не сядзеў я на сходзе з пустасловамі і да беззаконных не пайду;
5. узненавідзеў я зборышча зламы́сных і разам з бязбожнымі не сяду.
6. Умыю з нявіннымі рукі мае́ і абыду́ вакол ахвярніка Твайго, Госпадзі,
7. каб пачуць мне голас хвалы́ Табе і расказаць пра ўсе цуды Твае.
8. Госпадзі! Узлюбіў я прыгажосць дома Твайго і месца, дзе жыве слава Твая.
9. Не загубі з бязбожнымі душу́ маю і з крывапраліўцамі — жыццё маё,
10. у іх руках — беззаконні, дзясніца іх напоўнена ха́барам.
11. А я жыў у бязвіннасці; збаў мяне і памілуй мяне.
12. Нага мая стаіць на шляху́ праўды; у цэрквах буду благаслаўляць Цябе, Госпадзі.