Псалтыр
Псалмы
Псалом 23
Псалом Давіда, у першы дзень тыдня
1. Го́спаду нале́жыць зямля́ і ўсё, што напаўня́е яе́, свет і ўсе жыхары́ яго́.
2. Бо Ён на мо́рах заснава́ў яе́ і на рэ́ках усталява́ў яе́.
3. Хто ўзы́дзе на гару́ Гаспо́днюю, або́ хто ста́не на святы́м ме́сцы Яго́?
4. Той, у каго́ ру́кі бязвíнныя і сэ́рца чы́стае, хто ў душы́ сваёй не захапіўся ма́рным і не кля́ўся лжы́ва бліжняму свайму.
5. Ён атрыма́е благаславе́нне ад Го́спада і мíласць ад Бо́га, Спасíцеля свайго́.
6. Такí род тых, якія шука́юць Го́спада, шука́юць аблíчча Бо́га Іа́кавага.
7. Падымíце, князí, варо́ты свае́, і падымíцеся, варо́ты ве́чныя, і ўво́йдзе Цар сла́вы.
8. Хто́ гэ́ты Цар сла́вы? Гаспо́дзь, мо́цны і ду́жы, Гаспо́дзь, ду́жы ў бíтве.
9. Падымíце, князí, варо́ты свае́, і падымíцеся, варо́ты ве́чныя, і ўво́йдзе Цар сла́вы.
10. Хто гэ́ты Цар сла́вы? Гаспо́дзь сіл, Ён — Цар сла́вы.