Псалтыр
Псалмы
Псалом 22
Псалом Давіда
1. Гаспо́дзь па́свіць мяне, і я ні ў чым не бу́ду мець няста́чы.
2. На зялёным лузе — там Ён пасяліў мяне́, каля цíхай вады ўзгадава́ў мяне́,
3. душу́ маю́ навярну́ў. Ён скірава́ў мяне́ на сце́жкі пра́ўды дзе́ля імя́ Свайго́.
4. Таму, калí я пайду́ на́ват далíнаю смяро́тнага це́ню, то не збаю́ся зла, бо Ты са мно́ю; Тваё жазло́ і Твой по́сах — яны́ суцяша́юць мяне́.
5. Ты прыгатава́ў для мяне́ трапе́зу на вача́х во́рагаў маíх; нама́сціў але́ем галаву́ маю́; і ча́ша Твая́, якая напо́йвае мяне, — самая лепшая.
6. І мíласць Твая няха́й спадаро́жнічае мне ва ўсе дні жыцця́ майго́, і каб жыць мне ў до́ме Гаспо́днім мно́гія дні.