Псалтыр
Псалмы
Псалом 19
1. У канец, псалом Давіда.
2. Няхай пачуе цябе Гасподзь у дзень смутку, няхай абароніць цябе імя Бога Іа́кавага.
3. Няхай пашле табе дапамогу са свяцілішча, і з Сіёна няхай падтрымае цябе.
4. Няхай успомніць кожную ахвяру тваю, і ўсеспаленне тваё няхай прызна́е шчодрым.
5. Няхай дасць табе паводле жадання сэрца твайго, і кожны наме́р твой няхай здзейсніць.
6. Узрадуемся выратаванню твайму, і імем Бога нашага ўзвялíчымся. Няхай выканае Гасподзь усе прашэнні твае.
7. Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Гасподзь памазанніка Свайго, пачуў яго з неба святога Свайго; спасенне — у магутнай дзясніцы Яго.
8. У адных — калясніцы, у другіх — коні, а мы імем Госпада Бога нашага ўзвялíчымся.
9. Яны спатыкнуліся і ўпалі, а мы ўзнялíся і стаім трыва́ла.
10. Госпадзі! Уратуй цара і пачуй нас у той дзень, калі будзем клікаць Цябе.