Псалтыр
Псалмы
Псалом 14
1. Псалом Давіда.
Госпадзі! Хто зможа знаходзіцца ў жыллі Тваім? І хто паселіцца на святой гары Тваёй?
2. Той, хто жыве беззаганна і дзейнічае па праўдзе, хто гаворыць ісціну ад сэрца свайго;
3. хто не падманвае языком сваім, і не рабіў бліжняму свайму зла, і не зневажаў бліжніх сваіх;
4. хто з пагардай глядзіць на злачынца, а славіць тых, што баяцца Госпада; хто дае клятву бляжняму свайму і не парушае яе;
5. хто срэбра свайго не даваў у ліхвярства, і подкупу супраць невінаватага не прымаў. Хто робіць так, той не пахісне́цца давеку.