Пасланні Апосталаў і Апакаліпсіс
Да Цімафея першае Пасланне святога Апостала Паўла
Раздзел 2
1. Дык вось, прашу́ перш за ўсё ўзно́сіць прашэ́нні, малíтвы, хада́йніцтвы, падзя́кі за ўсіх людзе́й,
2. за цароў і за ўсіх нача́льнікаў, каб нам ве́сці цíхае і спако́йнае жыццё з усёй набо́жнасцю і го́днасцю;
3. бо гэта до́бра і ўго́дна Спасíцелю нашаму Богу,
4. Які хо́ча, каб усе лю́дзі спаслíся і прыйшлí да спазна́ння íсціны.
5. Таму што адзін Бог, адзін і пасрэ́днік паміж Богам і людзьмí — Чалавек Хрыстос Іісус,
6. Які адда́ў Сябе дзе́ля выкупле́ння ўсіх: такое ў свой час было́ све́дчанне,
7. дзе́ля якога я паста́ўлены прапаве́днікам і апо́сталам, — пра́ўду кажу́ ў Хрысце, не лгу, — наста́ўнікам язы́чнікаў у ве́ры і íсціне.
8. Дык вось, я жада́ю, каб на ўсякім ме́сцы прамаўля́лі малíтвы мужчы́ны, уздыма́ючы чы́стыя ру́кі без гне́ву і без сумне́ння;
9. каб такса́ма і жанчы́ны, у прысто́йнай во́пратцы, з сарамлíвасцю і сцíпласцю, упрыго́жвалі сябе не адмысло́вымі прычо́скамі, ні зо́латам, ні жэ́мчугам, ні кашто́ўнымі ўбо́рамі,
10. а добрымі спра́вамі, як нале́жыць жанчы́нам, якія лíчаць сябе набо́жнымі.
11. Жанчы́на няха́й ву́чыцца ў маўклíвасці, з усёю пако́рлівасцю;
12. а навуча́ць жанчы́не не дазваля́ю, ні кірава́ць му́жам, а быць у маўклíвасці.
13. Бо пе́ршым быў ство́раны Ада́м, а заты́м Јва;
14. і не Ада́м быў падма́нуты, а жанчы́на, бу́дучы падма́нутай, здзе́йсніла злачы́нства;
15. адна́к жа спасе́цца праз нараджэ́нне дзяце́й, калі застане́цца ў ве́ры, і любо́ві, і ў свя́тасці са сцíпласцю.