Пасланні Апосталаў і Апакаліпсіс
Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла
Раздзел 6
1. Дык вось, адкла́ўшы нача́ткі вучэ́ння Хрыстовага, будзем імкну́цца да даскана́ласці, а не заклада́ць нано́ва падму́рка, гаво́рачы пра пакая́нне ў мёртвых спра́вах і пра веру ў Бога,
2. пра вучэ́нне аб хрышчэ́ннях, пра ўсклада́нне рук, пра ўваскрасе́нне мёртвых і пра суд ве́чны.
3. Зро́бім і гэта, калі Бог дазво́ліць.
4. Бо немагчы́ма тых, што адно́йчы прасвяцíліся, і паспыта́лі да́ру нябе́снага, і ста́лі супо́льнікамі Духа Святога,
5. і паспыта́лі до́брага сло́ва Божага і сіл бу́дучага ве́ку,
6. і адпа́лі, — зноў абнаўля́ць пакая́ннем, калі яны зноў распіна́юць у сабе́ Сы́на Божага і зневажа́юць Яго.
7. Бо зямля́, якая напо́йваецца ча́стымі дажджа́мі і ро́дзіць раслíны на кары́сць тым, дзе́ля каго яна і абрабля́ецца, атры́млівае благаславе́нне ад Бога;
8. а тая, што прыносіць це́рні і бадзякí, — няго́дная і блíзкая да пракля́цця, вы́нік якога — спале́нне.
9. А што да вас, узлю́бленыя, то спадзяёмся, што вы ў ле́пшым ста́не і трыма́ецеся спасе́ння, хоць мы і гаво́рым так.
10. Бо не няпра́ведны Бог, каб забы́ць спра́ву вашу і пра́цу любо́ві, якую вы праявíлі ў імя́ Яго, паслужы́ўшы і слу́жачы святы́м.
11. Жада́ем жа, каб кожны з вас, дзе́ля ўпэ́ўненасці ў здзяйсне́нні надзе́і, праяўля́ў такую са́мую руплíвасць да канца́;
12. каб вы не ста́лі лянíвымі, а былí перайма́льнікамі тых, якія вераю і доўгацярплíвасцю атры́мліваюць у спа́дчыну абяца́нае.
13. Бо даючы́ абяца́нне Аўраа́му, Бог, пако́лькі не мог нікім вышэ́йшым пакля́сціся, то кля́ўся Самім Сабою,
14. ка́жучы: «сапраўды́, благаслаўля́ючы благаслаўлю́ цябе і, размнажа́ючы размно́жу цябе».
15. І так Аўраа́м, праявíўшы доўгацярплíвасць, атрыма́ў абяца́нае.
16. Лю́дзі кляну́цца вышэ́йшым, і кожная спрэ́чка іх зака́нчваецца кля́твай дзе́ля сцвярджэ́ння.
17. Таму і Бог, жада́ючы выра́зней паказа́ць спадкае́мцам абяца́ння нязме́ннасць Сваёй волі, замацава́ў яго кля́твай,
18. каб у дзвюх нязме́нных рэ́чах, у якіх не можа Бог са́лгаць, цвёрдае суцяшэ́нне ме́лі мы, пабе́гшы, каб ухапíцца за надзе́ю, якая перад намі
19. і якая нам для душы́ — нíбы я́кар трыва́лы і мо́цны, што ўвахо́дзіць уну́тр за засло́ну,
20. куды як папярэ́днік увайшо́ў дзе́ля нас Іісус, стаўшы Першасвяшчэ́ннікам наве́к па чы́ну Мелхіседэ́каву.