Пасланні Апосталаў і Апакаліпсіс
Да Кары́нфян першае Пасланне святога Апостала Паўла
Раздзел 6
1. Як сме́е хто з вас, ма́ючы ця́жбу з іншым бра́там, судзíцца ў няпра́ведных, а не ў святы́х?
2. Хіба́ не ве́даеце, што святы́я будуць судзíць свет? Дык калі вы будзе судзíць свет, то няўжо вы не ва́рты судзíць зна́чна ме́ншае?
3. Хіба́ не ве́даеце, што мы будзем судзíць ангелаў, то ці не тым больш нешта жыцейскае?
4. А вы, калі ма́еце жыцейскія ця́жбы, дык аддаяце́ іх на суд тым, якія нічога не зна́чаць у царкве.
5. На со́рам вам кажу́: няўжо́ няма сярод вас ніво́днага му́драга, які мог бы рассудзíць братоў сваіх?
6. А то брат з братам су́дзіцца, ды яшчэ ў няве́рных.
7. Ужо тое ўвогуле га́ньба для вас, што вы су́дзіцеся адзін з адным. Ці не лепш было́ б вам пацярпе́ць кры́ўду? ці не лепш было́ б пане́сці стра́ту?
8. А вы самі кры́ўдзіце і адбіра́еце, прычы́м у братоў.
9. Хіба́ не ве́даеце, што няпра́ведныя Царства Божага не ўнасле́дуюць? Не ашу́квайце саміх сябе: ні блуднікí, ні ідалапакло́ннікі, ні пралюбадзе́і, ні рукаблу́днікі, ні мужало́жнікі,
10. ні зладзе́і, ні хцíўцы, ні п’я́ніцы, ні ліхасло́вы, ні рабаўнікí не ўнасле́дуюць Царства Божага.
11. І такімі былí некато́рыя з вас; але амы́ліся, але асвяцíліся, але апраўда́ліся íмем Госпада нашага Іісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
12. Усё мне дазво́лена, але не ўсё кары́сна; усё мне дазво́лена, але нішто не павінна вало́даць мною.
13. Јжа для чэ́рава, і чэ́рава для е́жы; але Бог знíшчыць і адно, і другое. Це́ла ж не для блу́ду, а для Госпада, і Гасподзь для це́ла.
14. Бог уваскрасíў Госпада, уваскрасíць і нас сілаю Сваёю.
15. Хіба́ вы не ве́даеце, што це́лы вашы — гэта чле́ны Хрыстовы? Дык што, забяру́ я чле́ны ў Хрыста, каб зрабіць іх чле́намі блуднíцы? Ні ў якім разе.
16. Хіба́ не ве́даеце, што той, хто злуча́ецца з блуднíцай, стано́віцца адным це́лам з ёю? бо ска́зана: «дво́е будуць адной пло́ццю».
17. А хто злуча́ецца з Госпадам, той — адзін дух з Госпадам.
18. Пазбяга́йце блу́ду; усякі грэх, які ро́біць чалавек, ёсць па-за це́лам, а блуднíк грашы́ць су́праць ула́снага це́ла.
19. Хіба́ не ве́даеце, што це́лы вашы — гэта храм Духа Святога, Які жыве́ ў вас, Якога ма́еце ад Бога, і вы не свае?
20. бо вы ку́плены дарагою цано́ю. Таму праслаўля́йце Бога і ў це́лах вашых, і ў ду́шах вашых, якія нале́жаць Богу.