Богаслужэнні
Трапары і кандакі святаў
Узнясення Гасподняга
Трапар, глас 4
Узнёсся Ты ў славе, Хрысце Божа наш, радасць прынёсшы вучням абяцаннем Святога Духа, пасля ўмацавання іх Тваім благаславеннем, што Ты — Сын Божы, Збавіцель свету.
Кандак, глас 6
Выканаўшы справу нашага збаўлення, і зямное злучыўшы з нябесным, узнёсся Ты ў славе, Хрысце Божа наш, ніколі не адлуча́ючыся, а застаючы́ся неадступна, і абвяшчаючы тым, што любяць Цябе: Я з вамі, і ніхто — супраць вас!
Задастойнік
Велічай, душа мая, Хрыста-Жыццядаўца, Які ўзнёсся з зямлі на неба. Цябе, Якая неспасціжна для розуму і невы́казана ў слове стала Маці Божаю, і невымоўна ў часе нарадзіла Вечнага, мы, верныя, аднадушна велічаем.